А во Франции за это можна попасть в тюрьму

Безопасность Закон

А ў Францыі — на 3 месяцы за краты
Высокая хуткасць руху — адна з асноўных пераваг сучаснага аўтамабіля. Але пры гэтым ускладняецца працэс ваджэння, патрабуецца вялікая ўвага і напружанне. Узрастае і верагоднасць узнікнення ДТЗ. Трэба мець на ўвазе, што большасць аварый адбываецца з-за перавышэння хуткасці, з-за неадпаведнасці яе дарожным умовам, з-за непадрыхтаванасці вадзіцеля.
У розныя часы былі і розныя дапушчальныя хуткасці. Напрыклад, першае ў гісторыі дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў 1896 годзе ў Лондане. Аўтамабілем, вадзіцель якога перавысіў хуткасць у два разы, была смяротна траўмавана жанчына. Відавочцы сцвярджалі, што аўтамабіль ехаў на вялікай хуткасці… 12 кіламетраў у гадзіну. Вядома, жывём мы не ў ХIХ стагоддзі, але павінны прытрымлівацца ўстаноўленых Правілаў.
Хочацца нагадаць вадзіцелям: згодна з арт. 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці на 10-20 км/гадз. вас чакае папярэджанне або штраф да адной базавай велічыні; на 20-30 км/гадз. — да двух базавых велічынь; на 30 і больш — да 10 базавых велічынь. У выпадку паўторнага парушэння Правілаў на працягу аднаго года штраф павялічваецца да 525 тысяч рублёў. Можна пазбавіцца і правоў кіравання транспартнымі сродкамі на тэрмін да аднаго года.
Дарэчы, за гэта правапарушэнне ў іншых краінах прадугледжаны яшчэ больш высокія штрафныя санкцыі. У Францыі такі вадзіцель можа аказацца на тры месяцы за кратамі, яго адразу пазбаўляюць правоў. Улады Буэнас-Айраса знайшлі свой спосаб барацьбы з ліхачамі на дарогах: у вадзіцеляў, якія перавысілі хуткасць больш чым на 40 кіламетраў, адбі-раюць аўтамабілі.
У. КЛІМЕНКА, начальнік ДАІ РАУС.
Опубликовано в №61 от 10.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *