Особенную тревогу вызывают случаи поражения электрическим током детей

Безопасность Общество

Цаніце сваё жыццё!
Менавіта летам павялічваецца колькасць няшчасных выпадкаў. Адсутнасць культуры энергаспажывання, ігнараванне забараняючых і засцерагаючых знакаў па электрабяспецы, грэбаванне элементарнымі правіламі бяспекі – асноўныя прычыны электратраўматызму.
Сёлета сярод насельніцтва краіны зафіксавана шэсць выпадкаў паражэння электрычным токам, з іх пяць – са смяротным зыходам. У мінулым годзе ад дакранання вудаў да ліній электраперадач загінулі чатыры чалавекі, сёлета сумны спіс адкрыты ў чэрвені, у Гомелі.
Асаблівую трывогу выклікаюць выпадкі паражэння электрычным токам, якія адбыліся з непаўналетнімі. У чэрвені ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці пад дзеянне электрычнага току трапіў дзевяцігадовы хлопчык, які разам з аднагодкамі выбраў месца для гульняў каля трансфарматарнай падстанцыі.
Паважаныя бацькі! Растлумачце яшчэ раз дзецям, што небяспечна гуляць каля аб’ектаў, якія знаходзяцца пад напружаннем: ля трансфарматарных падстанцый, апор паветраных ліній электраперадач, размеркавальных шчыткоў і інш. Дакрананне да аголеных ці абарваных правадоў можа прывесці да смяротнага зыходу.
У выпадку паражэння электрычным токам неабходна тэрмінова выклікаць урача.
А. ХРАПАВІЦКІ, інспектар раённай энергаінспекцыі.
Надрукавана ў №57 ад 29.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *