Шумилинская районная гимназия объявляет дополнительный набор учеников

Образование Общество

Выдатныя вынікі – задзел на будучае
Лета адгарнула сваю жнівеньскую старонку. Хутка зноў залівісты  школьны званок  збярэ вучняў ва ўтульных класных пакоях, і ціхія калідоры ўстаноў  адукацыі  Шуміліншчыны напоўняцца гаманлівымі дзіцячымі галасамі. Хтосьці з гонарам будзе прызнавацца, што ён першакласнік. Іншыя ўжо  з веданнем справы пачнуць выбіраць факультатыўныя заняткі, каб добра падрыхтавацца да прадметных алімпіяд і выпускных экзаменаў.
Дзеці і іх бацькі хочуць, каб установа адукацыі давала высокі ўзровень ведаў і стала плацдармам для самарэалізацыі кожнага вучня, каб побач былі аднадумцы, здольныя разам увасобіць творчыя праекты.
Такой установай для вашых дзяцей можа стаць Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат, якая ў наступным годзе будзе святкаваць сваё дзесяцігоддзе. Узрост невялікі. Але дасягненні, творчыя і інтэлектуальныя, гавораць самі за сябе. Вось, напрыклад, возьмем паступленне выпускнікоў 2013/2014 навучальнага года.
93%  выпускнікоў гімназіі (13 з 14 вучняў) сталі студэнтамі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскі фінансава-эканамічны каледж – тут будуць вучыцца нашы былыя гімназісты. І ўсе яны будуць навучацца дзённа і  на бюджэтнай аснове! Згадзіцеся, не часта такое здараецца.
Гімназія трымае марку на працягу ўсяго свайго існавання. Будучыя праграмісты, менеджэры, маркетолагі, дызайнеры, урачы, педагогі ўжо сёння пад кіраўніцтвам настаўнікаў-прафесіяналаў робяць свой выбар, каб потым смела і паспяхова здзяйсняць задуманае. Як кажуць, было б жаданне, а ўмовы ёсць: пачынаючы з 10 класа  на павышаным узроўні вывучаюцца прадметы фізіка-матэматычнага, хіміка-біялагічнага і грамадазнаўчага цыклаў.
Дарэчы, у жніўні Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат будзе ажыццяўляць дадатковы набор вучняў у 6-11 класы.  З 11 жніўня пачынаецца прыём дакументаў, будуць арганізаваны дадатковыя заняткі для паступаючых.
Жадаючыя навучацца ў гімназіі павінны будуць здаць уступныя іспыты па наступных прадметах: 15 жніўня – руская мова (дыктант), 18 жніўня – матэматыка, 20 жніўня – беларуская мова (дыктант). Дзень 22 жніўня вызначаны ў якасці рэзервовага.
Усе іспыты пачынаюцца ў 11 гадзін.  З аўтавакзала г .п. Шуміліна ў дні правядзення ўступных экзаменаў у 10 гадзін будзе адпраўляцца школьны аўтобус. Даведкі можна атрымаць па тэлефонах: 3-79-37 (прыёмная), 3-79-38 (дырэктар).
Гімназія чакае неабыякавых, дапытлівых і мэтанакіраваных вучняў.
Л. У. МАЛАДЗЕЧКІНА, дырэктар гімназіі-інтэрната.



1 комментарий по теме “Шумилинская районная гимназия объявляет дополнительный набор учеников

  1. В гимназии я учусь с 6 класса. Спасибо учителям!!! Планирую поступить на историка. У нас здорово!!!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *