23 жніўня – Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

Актуалии Официально

23 жніўня – Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі
Паважаныя работнікі аддзела статыстыкі Шумілінскага раёна! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі!
Органы статыстыкі з’яўляюцца адной з важнейшых складаючых сістэмы дзяржаўнага ўпраўлення, якая бесперабойна забяспечвае і грамадства, і органы ўлады ўсебаковай, аб’ектыўнай інфармацыяй. Свой уклад  у агульны вынік уносяць адказныя і кампетэнтныя работнікі вашага аддзела.
Вынікі вашай складанай працы ствараюць аснову для прыняцця аптымальных  рашэнняў, дапамагаюць вызначыць верны курс далейшага развіцця краіны.
Вялікае значэнне ваша дзейнасць набывае ва ўмовах актыўных сацыяльна-эканамічных   пераўтварэнняў, якія накіраваны на ўмацаванне нацыянальнай эканомікі і павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, нязгаснай энергіі і аптымізму.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №64 ад 22.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *