Открылся новый магазин в самом многолюдном микрорайоне райцентра

Актуалии Экономика

Пад Новы год адкрыўся “Алімп”
Акурат пад Новы год райспажыўтаварыства зрабіла падарунак сваім
пакупнікам — жыхарам Верхняга горада райцэнтра. Менавіта тут 18 снежня быў адкрыты магазін “Алімп”.
Удзел ва ўрачыстасцях з нагоды адкрыцця магазіна прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Вальдэмар Антонавіч Падляшчук і старшыня аблспажыўсаюза
Аляксандр Мікалаевіч Шынкарэнка.
У нашым раёне стала добрай традыцыяй завяршаць чарговы год адкрыццём новага аб’екта, адзначыў В. А. Падляшчук. Сёлета гэта магазін пакрокавай даступнасці, зручны і запатрабаваны пакупнікамі.
Людзям, сапраўды, “Алімп” спадабаўся – і знешне, і па абсталяванню, і па напаўненню таварамі. Яны ацанілі тое, што ў магазіне можна купіць літаральна ўсе прадукты – хлебабулачныя, мясныя, малочныя, кандытарскія, фрукты і нават нешта па дробязі з прамысловага асартыменту. Зручна і тое, што ў магазіне адкрытая выкладка – гандлёвая плошча ў 90 квадратных метраў дазваляе зрабіць гэта.
На будаўніцтва і абсталяванне магазіна, паведаміў старшыня райспажыўтаварыства В. В. Доктараў, затрачана 310 мільёнаў рублёў. Але тое, што гандлёвы аб’ект размешчаны ў такім людным месцы, дае падставу спадзявацца, што гэтыя затраты хутка акупяцца.
– Мы спадзяемся на выручку ў 100-120 мільёнаў рублёў у месяц, – дадала намеснік старшыні райспажыўтаварыства Л. С. Дзегцярэнка. – На гэты вынік будуць працаваць шэсць прадаўцоў з 8 раніцы да 22 гадзін без выхадных і перапынку на абед.
Жыхары блізляжачых вуліц — Суворава, 70 год БССР, Першамайскай — дзякавалі кіраўніцтву раёна і райспажыўтаварыства за новы магазін, за сучасны ўзровень гандлю.
А “Алімп”, ззяючы новымі вітрынамі і навагоднімі ўпрыгажэннямі, гасцінна адчыняў дзверы кожнаму новаму свайму пакупніку.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў № 99 ад 21.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *