Шумилинские спортивные новости

Мир увлечений Спорт, туризм

Спартыўныя навіны
Вавінам в’ет во дао

На чэмпіянаце Еўропы па вавінам в’ет во дао ў Польшчы ў катэгорыі «паядынак» наша зямлячка Святлана Бараноўская, якая выступала за зборную Беларусі, заваявала бронзавы медаль. У спаборніцтвах  удзельнічалі 14 нацыянальных зборных.
*   *   *
На першынстве вобласці  па вавінам в’ет во дао ў Віцебску ўпершыню выступілі юныя шумілінскія спартсмены, якіх трэніруе Святлана Бараноўская. Усе нашы землякі выступілі ў комплексе практыкаванняў без зброі. Першыя месцы заваявалі Яўген Цімошчанка і Уладзіслаў Бяржанін, другім стаў Кірыл Галуза, трэцім – Ягор Васільеў. Максім Васільеў крыху не дацягнуў да прызавой тройкі, у яго чацвёртае месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №94 ад 05.12.2014 г.
Шахматы: у Глыбокім – трэція
У рамках міжраённага турніру па шахматах у Глыбокім адбыліся спаборніцтвы, у якіх узялі ўдзел 9 каманд. Каманда Шумілінскага раёна заняла трэцяе месца, саступіўшы дзве першыя прыступкі п’едэстала зборным Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў.
У лік лепшых сярод ветэранаў турніру трапіў наш зямляк Мікалай Радайкін, які набраў 4,5 ачка.
Паспрабаваць свае сілы прыехалі ў Глыбокае 11 юных шахматыстаў. Шкада, што не прынялі ўдзел у турніры  іх равеснікі з шумілінскага краю.
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №94 ад 05.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *