«АльянсПласт» работает на импортозамещение

Актуалии Экономика

Здание шумилинского цеха ООО "Альянспласт"

Адліваюць тару ў Шуміліне
Упершыню пра ТАА “АльянсПласт” у Шуміліне загаварылі ў 2013 годзе. У сакавіку прадпрыемства было зарэгістравана ў райвыканкаме. На месцы былых мехмайстэрняў торфапрадпрыемства “Дабееўскі Мох” ва ўсю вяліся падрыхтоўчыя работы, ішлі мантаж і  наладка абсталявання, прадпрыемства вучыла і накіроўвала лю-дзей на вытворчую практыку ў Віцебск. Неўзабаве будынак механічнай майстэрні набыў мадэрны і прыгожы выгляд.  На рэканструкцыю ТАА “АльянсПласт” выдаткавала 5 мільярдаў 975 мільёнаў рублёў, прайшло адпаведныя ўзгадненні з рознымі дзяржаўнымі арганізацыямі. І толькі ў краса-віку 2014 года ў Шуміліне адкрыўся цэх. Да гэтага, вядома ж, ліцейшчыкі пластмасы прайшлі курсавую падрыхтоўку, здалі на разрады і паспелі папрацаваць на тэрмапластаўтаматах на галаўным прадпрыемстве. Так што ў Шуміліна яны вярнуліся спецыялістамі.

В литейном цехе

У аўтара гэтых радкоў адбылася  гаворка  з намеснікам генеральнага дырэктара па персаналу і развіццю ТАА “АльянсПласт” П. П. Варзобавым, які расказаў, што з 2008 года  ТАА “АльянсПласт” – рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны “Віцебск”. Вытворчая палітыка прадпрыемства накіравана на выкананне дзяржаўнай праграмы імпартазамяшчэння. Таварыства – вытворчая арганізацыя, якая займае адну з лідзіруючых пазіцый на прасторах СНД на сучасным рынку пластыкавай тары.
Прадпрыемства вырабляе на тэрма-пластаўтаматах тару метадам ліцця пад ціскам. Палімерная ўпакоўка вырабляецца з поліпрапілена розных марак вытворцаў з Аўстрыі, Венгрыі, Германіі. Акрамя гэтага, тут вырабляюць поліэтыленавую плёнку, лабараторны посуд, іншую прадукцыю. Гадавы аб’ём перапрацаванай сыравіны дасягае 360 тон.

Литейщица пластмасс принимает готовую продукцию

Экспартуюцца гатовыя вырабы ў Расію, Казахстан, Украіну, Латвію, Літву. За 2013 год аб’ёмы экспарту дасягнулі 26 мільёнаў 115 тысяч долараў ЗША, у тым ліку на аднаго працуючага ў фактычных цэнах 53 тысячы 296 долараў.
На пачатак 2014 года прайс-ліст арганізацыі ўключаў у сябе  больш за 50 адзінак прадукцыі, у тым ліку 10 новых пазіцый.
Сёння ТАА “АльянсПласт” – гэта 9 вытворчых участкаў, на якіх у тры змены працуе звыш 500 чалавек. У Шумілінскім цэху зараз занята каля 40 чалавек. Галоўная “фігура” ў цэху – ліцейшчык пластмасы. Ён кантралюе гатовыя вырабы, якія адліваюць тэрмапластаўтаматы, збірае і ўпакоўвае іх.  Гатовую прадукцыю затым па-гружаюць у машыны і вывозяць па заказчыках.
За найлепшыя паказчыкі ў выкананні прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ТАА “АльянсПласт” у 2008 годзе быў занесены на Рэспубліканскую дошку гонару, генеральны дырэктар Мікалай Міхайлавіч Сілінаў  не раз узнагароджваўся дыпломамі, як “Лепшы прадпрымальнік года”, “Лепшы прадпрымальнік-арганізатар новых рабочых месцаў”, “Лепшы экспарцёр года” і г. д.
Як сцвярджае кіраўніцтва ТАА “АльянсПласт”, усе работнікі, занятыя ў вытворчым цэху ў Шуміліне, даражаць сваёй працай. Тут створаны ўсе ўмовы для  плённай працы, адпачынку, адрэгуляваны пытанні сацыяльнага і бытавога характару.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №98 ад 19.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *