Начальник Шумилинского РОВД Вадим Медведский встретился с обольскими школьниками

Образование

Сябраваць з законам
18 снежня ў рамках тыдня Прававых ведаў у Обальскай школе  адбылася сустрэча вучняў 5-11 класаў з начальнікам Шумілінскага РАУС В. В. Мядзвецкім. Сустрэча была накіравана на прафілактыку правапарушэнняў у асяроддзі непаўналетніх, спажывання імі наркатычных сродкаў. Выразна і ў той жа час  цікава  была данесена інфармацыя пра наступствы  ўжывання спайсу. Дзецям расказалі пра асновы прававых ведаў, а таксама  пра адказнасць, якую прыйдзецца несці перад Законам за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў, нават калі ты яшчэ і непаўналетні. Выступленне  Вадзіма Вадзімавіча  нікога не пакінула абыякавым, бо было бачна,  што гаворыць чалавек, словы якога не разыходзяцца са справай, для якога асабіста значымымі з’яўляюцца не толькі прававыя, але і маральныя паняцці.
Вольга БАРАНАВА, намеснік дырэктара Обальскай СШ.
Надрукавана ў №2 ад 09.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *