Вспомним лето. Грибные чудеса

Мир увлечений

Грыбныя парачкі
Хто з нас не марыць зімою вярнуць лета, а летам – зіму?..
А мы паспрабуем вярнуць самотны верасень праз здымкі, зробленыя на мабільным тэлефоне Ірынай Осіпавай з райцэнтра. Вось “выспявалі” яны ў яе чатыры ці пяць месяцаў, а тут раптам “папрасіліся на волю”. Успомніла Ірына Сяргееўна пра іх і пры нагодзе прапанавала  газетчыкам.
Здымкі ўнікальныя і адметныя,  яны вяртаюць нас у самую, бадай, усцешаную пару – грыбную, у атмасферу так званага ціхага палявання. Любіць і Ірына з мужам і бацькам паехаць, напрыклад, пад вёску Рыпіншчына, што над Дзвіной, дзе баравіны, дзе мядовы пах, і, цешачыся цішынёй верасня, пашукаць грыбоў. Імі адсюль (і не толькі з гэтых мясцін) людзі летась абнасіліся.
Праўда, трапілі грыбнікі сюды пазней, калі мінуўся баравіковы ажыятаж. Затое, паглядзіце, якія “трафеі” яны данеслі да нашага чытача. Здымкі звонкія, чыстыя, яны радуюць вока. І не толькі радуюць, а і прымушаюць задумацца над тым, якія дзівосы можа нарадзіць наша любая матухна-прырода…
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №10 ад 06.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *