Ветерану Великой Отечественной Владимиру Яковлевичу Бородулину из Шумилино — 90.

Актуалии

Якое свята без песні?
У мінулую сераду ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміру Якаўлевічу Барадуліну з Шуміліна споўнілася 90 год.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе У. Я. Барадулін быў прызваны ў армію. Уладзімір Якаўлевіч у складзе 1-а Прыбалтыйскага і 2-а Беларускага франтоў вызваляў Польшчу, дайшоў да Германіі. Узнагароджаны медалём “За ўзяцце Кёнігсбергу”.
Ветэран працы. Увесь працоўны стаж У. Я. Барадуліна звязаны з чыгункай. У 1947 годзе ўладкаваўся стрэлачнікам на станцыю Шуміліна, праз некаторы час стаў дзяжурным па станцыі. Завочна вучыўся ў тэхнікуме і інстытуце. А пасля заканчэння Гомельскага інстытута транспарту ў 1965 годзе быў пераведзены ў Віцебск, дзе і  адпрацаваў дыспетчарам пенсіі. За гады работы  атрымаў безліч падзяк і ганаровых грамат.
У святочны дзень багата гасцей было ў хаце Барадуліна. Першымі павіншавалі Уладзіміра Якаўлевіча родныя – дзеці, унукі, праўнук. Завіталі да юбіляра былыя калегі-чыгуначнікі.
Карэспандэнт раённай газеты віншаваў юбіляра разам са старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікавай, членамі прэзідыума раённага савета ветэранаў (дарэчы, адзін з іх Т. М. Тарыма ў далёкіх 50-х працаваў разам з У. Я. Барадуліным). Уладзімір Якаўлевіч заўсёды быў актывістам у грамадскім жыцці, часта запрашалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны ў дзіцячыя садкі і школы.
А яшчэ У. Я. Барадулін заўсёды любіў спяваць. У свой юбілей Уладзімір Якаўлевіч разам з Кацярынай Фамінічнай праспяваў сваю любімую песню “Зямлянка”. І так хочацца, каб гэтая песня прагучала і на стогадовы юбілей У. Я. Барадуліна.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №11 ад 10.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *