Районные новости: ученица 4 класса Лиза Деменёва стала лауреатом премии Витебского облисполкома

Новости

Прэмія Лізе – за талент
Ліза Дземянёва, вучаніца 4 класа Шумілінскай СШ № 1, вучаніца 3 класа дзіцячай школы мастацтваў па класу цымбалы (выкладчыца А. І. Скорынава) стала лаўрэатам прэміі аблвыканкама для падтрымкі таленавітай моладзі Віцебшчыны, заснаванай у 2009 годзе.
Неаднаразовая пераможца абласных і рэспубліканскіх музычных конкурсаў  за свой талент і старанне атрымала прэмію ў памеры 15 базавых велічынь (525 тысяч рублёў).
Кафэ “Метан” на капрамонце
Адразу пасля навагодніх святаў на капітальны рамонт зачынілася кафэ “Метан” РВУ “Шумілінарайгаз”. Як паведаміла загадчыца гандлёва-вытворчага комплексу “Метан” Антаніна Рубцова, падрадчыкі плануюць за пяць месяцаў правесці рэканструкцыю, каб да лета адноўленае кафэ сустрэла сваіх кліентаў. Па праекту застануцца дзве залы абслугоўвання, але плошча адной з іх будзе павялічана.
Алена КАРПУШЭНКА.
У аперацыйнай – новы апарат
Аперацыйны блок цэнтральнай раённай бальніцы сустрэў новы год з новым абсталяваннем.
Як паведаміў галоўны ўрач раёна Канстанцін Баканаў, па лініі Міністэрства аховы здароўя бальніца атрымала сучасны апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, абсталяваны аўтаматычнай прыстаўкай для ўвільгатнення кіслароду. Апарат беларускай вытворчасці, каштуе 41 мільён рублёў. Ён дапамагае праводзіць раённым хірургам складаныя шматгадзінныя аперацыі.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №3 ад 14.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *