Спасатели Шумилинского района подводят итоги за 2010 год

Безопасность

Выратавалі 11 чалавек
За 2010 год у нашым раёне адбылося 49 пажараў (на 7 менш, чым у папярэднім годзе), урон ад іх склаў 129,6 мільёна рублёў. Загінулі 13 чалавек, 2 атрымалі апёкі рознай цяжкасці. Пажарамі знішчаны 4 жылыя дамы і 14 гаспадарчых пабудоў, пашкоджана 11 жылых дамоў і 16 надворных пабудоў, знішчана 1 адзінка тэхнікі і 0,5 тоны грубых кармоў.
Работнікамі пажарнай службы раёна выратавана на пажарах 11 чалавек, матэрыяльных каштоўнасцяў –  больш чым  на 311,2 мільёна рублёў, 189 галоў жывёлы, 106 пабудоў і адна адзінка тэхнікі.
Як паказвае аналіз, асноўнымі прычынамі пажараў былі неасцярожнае абыходжанне з агнём (35 пажараў), няправільная эксплуатацыя печак і дымаходаў (6 пажараў), а таксама электраправодкі (2 пажары). Па прычыне наўмыснага падпалу адбыліся два пажары, з-за незахавання правілаў бяспекі пры эксплуатацыі газавых і электрапрыбораў – па аднаму пажару.
У мінулым годзе ў Шуміліне адбылося 14 пажараў, на якіх два чалавекі загінулі. На тэрыторыі Обальскага сельсавета зарэгістравана 7 пажараў, Лаўжанскага – 6 (два чалавекі загінулі), Светласельскага – 5 (чатыры чалавекі загінулі), па 4 пажары зарэ-гістраваны на тэрыторыі  Сіроцінскага (загінулі тры чалавекі) і Мішневіцкага сельсаветаў, па 3 пажары – Мікалаёўскага (загінуў адзін чалавек), Дабейскага (загінуў адзін чалавек) і Каўлякоўскага.
І. КРУКАЎ, начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №4 ад 18.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *