Свои достижения шумилинские спортсмены посвящают Великой Победе

Спорт, туризм

Спартыўныя дасягненні ў гонар юбілею
У Віцебску прайшоў традыцыйны турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца. У обальскіх барцоў, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, чатыры прызавыя месцы. Другія месцы заваявалі Ягор Ганушчанка ў вагавой катэгорыі 59 кг і Яўген Грачухін у вагавой катэгорыі 73 кг, трэція – Антон Нігматдзянаў (вагавая катэгорыя 38 кг) і Дзмітрый Кучмароў (вагавая катэгорыя 59 кг).
Магілёў прымаў удзельнікаў адкрытага турніру па вавінам в’ет во дао, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У шумілінскіх спартсменаў (трэнер Святлана Бараноўская) два прызавыя месцы: у катэгорыі “комплекс практыкаванняў без зброі”  другое месца заняў Ягор Васільеў, трэцяе – Уладзіслаў Бяржанін.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №33 ад 30.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *