Принципиальные победы ФК «Шумилино»

Спорт, туризм

Прынцыповыя перамогі шумілінскіх футбалістаў
У суботу, 20 чэрвеня ў чарговым матчы чэмпіянату вобласці па футболе ФК “Шуміліна” прымаў талачынскую “Ніву”.  Для нашай каманды гэта сустрэча была прынцыповай: на працягу апошніх год усе матчы супраць гэтай каманды заканчваліся пройгрышамі з даволі непрыемнымі лікамі.
Сустрэчу каманды пачалі без разведкі, з узаемных вострых атак. Талачынскія футбалісты трапляюць у штангу, у адказ – выхад шумілінскага нападаючага сам-насам з талачынскім варатаром, але мяч ляціць вышэй варот. Паступова ФК “Шуміліна” пачаў поўнасцю кантраляваць ход ігры. І вось нарэшце Міхаіл Шапавалаў выводзіць нашу каманду наперад. Пасля забітага гола малюнак гульні не змяніўся і Яўген Лісоўскі робіць лік 2:0. І пасля гэтага шумілінскія футбалісты працягвалі атакаваць, але “Ніва” злавіла нас на контратацы. 2:1 – так закончыліся першыя 45 хвілін.
У другім тайме ФК “Шуміліна” паўстаў моцным зладжаным механізмам, дзе кожны футбаліст выклаўся на полі на ўсе сто працэнтаў. Была каманда – і гэта адзін з галоўных вынікаў пераможнай для нашай каманды сустрэчы.
*   *   *
28 чэрвеня, у нядзелю ФК “Шуміліна” адправіўся на выезд у Лёзна да мясцовага “Дынама”. Нашы футбалісты забілі хуткі гол (вызначыўся Аляксандр Рудакоў). Праўда, пад канец тайма лёзненцы зраўнялі лік. А ў другім тайме, дзякуючы галам Івана Бярэднікава і Сяргея Баранчука,  ФК “Шуміліна” святкаваў гасцявую перамогу з лікам 1:3.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №50 ад 30.06.2015 г.



1 комментарий по теме “Принципиальные победы ФК «Шумилино»

  1. ну вот наконец то наша команда стала лидером по футболу, хорошая игра просматривается! если чуток удачи то будем в тройке лучших области!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *