Ловись, рыбка, большая да маленькая… Как соревновались шумилинские рыбаки

Мир увлечений

Усе прызы – у шумілінцаў
Па традыцыі два разы на год рыбаловы нашага раёна збіраюцца на спаборніцтвы. Вось і нядаўна па ініцыятыве раённага таварыства паляўнічых і рыбаловаў такія спаборніцтвы былі праведзены на возеры Мурожніцкае, што ў Язвіне.
Пра конкурс рыбаловаў нам расказаў вядучы паляўніцтвазнавец таварыства Ігар Каштанаў. “На возера з’ехаліся пятнаццаць рыбаловаў, – кажа Ігар Алегавіч. – Пераможцы вызначаліся толькі ў асабістым першынстве. Прызавыя месцы размеркаваліся ў залежнасці ад вагі ўлову. А самым лепшым ён быў у шумілінскіх хлопцаў: першае месца заняў Сяргей Іваноў, другое – Сяргей Прэабражэнскі, трэцяе – Мікалай Цішкевіч. У намінацыі “Самая буйная рыбіна” перамог Сяргей Прэабражэнскі, у намінацыі “Самая дробная рыбка” – Сяргей Іваноў”. Усе пераможцы атрымалі добрыя прызы – спінінгі і вудзільні. Наступны раз рыбакі нашага раёна збяруцца на спаборніцтвы па зімовай рыбалцы ў канцы лютага-пачатку сакавіка.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 82 ад 20.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *