И вновь обольские и шумилинские борцы на пъедестале

Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Брэсце прайшоў міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе.
У складзе каманды Прыдзвіння было трое нашых землякоў. У вагавой катэгорыі 59 кг першае месца заваяваў Дзмітрый Кучмароў (трэнер Пётр Ганушчанка), у вагавой катэгорыі 76 кг другое месца ў Кірыла Крыўко (трэнер Юрый Сцяпанаў).
*  *  *
Паспяхова выступілі барцы з нашага раёна на абласным першынстве, якое прайшло ў Віцебску.
Чатыры прызавыя месцы ў обальскіх спартсменаў, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка. Першае месца ў Ягора Ганушчанкі (вагавая катэгорыя 69 кг), другія – у Яўгена Грачухіна (вагавая катэгорыя 76 кг) і Мікіты Барсукова (вагавая катэгорыя 47 кг), трэцяе – у Дзмітрыя Кучмарова (вагавая катэгорыя 63 кг).
Тры разы на п’едэстал падымаліся шумілінскія барцы, якіх трэніруе Юрый Сцяпанаў: другое месца ў Вадзіма Лягчонка (вагавая катэгорыя 53 кг), трэція – у Арцёма Ізафілава (вагавая катэгорыя 69 кг) і Кірыла Крыўко (вагавая катэгорыя 76 кг).
Надрукавана ў № 95 ад 04.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *