Шумилинские пионеры играют в ителлектуальные игры

Образование

Інтэлектуальныя гульні піянераў

На мінулым тыдні адбыўся раённы этап 2-га рэспубліканскага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях сярод піянерскіх дружын, прысвечанага Году моладзі і 25-годдзю з дня ўтварэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
“У раённым этапе чэмпіянату бралі ўдзел дзесяць каманд з розных школ раёна, – расказала метадыст цэнтра дзяцей і моладзі Т. М. Мураўёва. – Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах “Свая гульня”, “101” і “Медыяазбука”. Пытанні тычыліся ведання гісторыі Беларусі і Вялікай Айчыннай вайны, а таксама гісторыі  піянерскага руху нашай рэспублікі. Першае месца заняла каманда “Бравыя рабяты” з Мішневіцкай школы, другое – “Цімураўцы” з Язвінскай школы, трэцяе – “Смайлікі” з СШ № 1”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 96 ад 08.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *