Они упали с шестиметровой высоты

Безопасность

І  зноў  пра  тэхніку  бяспекі
Колькі пішацца і гаворыцца пра тэхніку бяспекі, пра тое, што грэбаванне элементарнымі правіламі можа прывесці да самых трагічных наступстваў. Страховачны трос, каска, інструктаж па тэхніцы бяспекі… Але ж часта спадзяемся на “авось”, што пранясе… На жаль, не праносіць.
16 сакавіка каля 10.00 трое рабочых  ТАА “Прамэнергабуд” выконвалі дэмантажныя работы  на даху  прыёмнага аддзялення цэха №2 Обальскага керамічнага завода.  Шыфер не вытрымаў нагрузкі, і  рабочыя ўпалі з шасцімятровай вышыні. У выніку падзення мужчыны атрымалі траўмы рознай цяжкасці і былі шпіталяваны ў  раённую бальніцу.
Зараз  райаддзел Следчага камітэта высвятляе акалічнасці здарэння. Па выніках праверкі будзе дадзена прававая ацэнка здарэння.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ, следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *