Вы можете помочь издать книгу воспоминаний легендарного командира

Общество

Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Падрыхтавана да друку кніга ўспамінаў легендарнага камандзіра партызанскай брыгады імя Ленінскага камсамола Ганаровага грамадзяніна г. Віцебска Данілы Фёдаравіча Райцава “Рэха над Дзвіной”.
Яна ўяўляе сабой жывое сведчанне непасрэднага ўдзельніка народнай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі  Віцебшчыны,  пацвярджэнне велічы патрыятычнага духу беларускага народа, якое праяўлялася ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сродкі на выданне кнігі збіраюцца ўсім светам, для гэтага адкрыты спецыяльны дабрачынны рахунак 3135411066049 у дырэкцыі ААТ “Белінвестбанк” па Віцебскай вобласці, код 153001739, УНП 300126737 з адзнакай “Для выдання кнігі Д. Ф. Райцава”.
Кожны ўзнос, які паступіць для гэтай мэты, стане асабістым укладам у захаванне памяці пра гераізм і мужнасць нашых землякоў.
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *