Международный день настольного тенниса Шумилино встретило соревнованиями

Спорт, туризм

Аматары “малой” ракеткі
Багата спартыўных мерапрыемстваў прайшло на Шуміліншчыне 6 красавіка, у Міжнародны дзень настольнага тэнісу. Ва ўсіх школах раёна ладзіліся спаборніцтвы па настольным тэнісе, а лепшыя аматары “малой” ракеткі змагаліся ў райцэнтры.
Адкрылі тэнісны марафон – школьнікі. У Шумілінскай СШ №1 турнір па настольным тэнісе сабраў амаль пяцьдзясят удзельнікаў практычна з усіх школ раёна. Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх узроставых групах. У малодшай узроставай групе перамаглі Павел Кухарэнка (Язвінская школа) і Анастасія Рагожкіна (Шумілінская СШ №1), у старэйшай – Вадзім Лось (Язвінская школа) і Наталля Савінава (раённая гімназія). У камандным заліку першае месца падзялілі тэнісістты з Язвінскай школы і Шумілінскай СШ №1, другое месца – Кардонская школа, трэцяе – Мішневіцкая.
Вечарам у ДзЮСШ прайшоў турнір па настольны тэнісе сярод дарослых спартсменаў, у спаборніцтвах, акрамя шумілінцаў бралі ўдзел гарадоцкія і бешанковіцкія спартсмены. Перамогу святкаваў Іван Пішчэйка з Бешанковіч. Лепшы вынік з шумілінцаў у Андрэя Масько.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *