Пачалася падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу

Актуалии Общество

Пачалася падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу

6 красавіка пад старшынствам Прэм’ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова прайшло пасяджэнне рэспубліканскага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні пятага Усебеларускага народнага сходу.

“Гэта знакавае палітычнае мерапрыемства. Яно азначае не толькі заканчэнне пяцігадовага перыяду развіцця краіны, але і з улікам цяперашніх геапалітычных і эканамічных рэалій – пачатак новага этапа ў жыцці нашага грамадства і дзяржавы”, – адзначыў Андрэй Кабякоў.
Кіраўнік урада сказаў, што да 15 красавіка Прэзідэнту будзе прадстаўлены праект асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады, а таксама прапановы па даце правядзення пятага Усебеларускага народнага сходу. Кіраўнік Урада таксама спыніўся на асобных арганізацыйных пытаннях, быў зацверджаны склад рабочых груп па падрыхтоўцы сходу.
13 красавіка прайшло пасяджэнне раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні 5-га Усебеларускага народнага сходу. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, якая з’яўляецца кіраўніком раённага аргкамітэта, адзначыла значнасць падзеі, засяродзіла ўвагу на асобных арганізацыйных момантах работы. Былі разгледжаны арганізацыйныя пытанні, зацверджаны план работы камітэта, вызначаны тэрміны правядзення падрыхтоўчых мерапрыемстваў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 30 ад 15.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *