Последний звонок прозвучал в Язвинской школе

Образование

Самы апошні званок

54 гады існавання, 53 выпускі, 568 выпускнікоў разам з шасцю выпускнікамі гэтага года –  падводзілі вынікі не толькі гэтага навучальнага года, але і вялікага школьнага жыцця на святочнай лінейцы ў Язвінскай школе. Школа закрываецца, і гэта самы апошні школьны званок. Настаўнікі і дзеці размяркуюцца па іншых установах адукацыі, і дырэктар Ірэна Кажанеўская пажадала ўсім ўпэўненай хады па новай дарозе.
Класны кіраўнік 9-га класа Надзея Каротчанка заўважыла, што ўсе выпускнікі – старанныя і адказныя вучні, а Вадзім Лось упэўнена ідзе на атэстат асобага ўзору. Выпускнікі працягнуць вучобу ў раённай гімназіі, Башнеўскай школе, СШ №1 і ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Словы віншаванняў настаўнікам і дзецям сказалі госці свята.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №42 ад 31.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *