Как стать землевладельцем. О частной собственности на землю

Вопрос-Ответ

Стаць уладальнікам зямлі можа кожны
Хто і якім чынам сёння можа набыць зямлю ў прыватную ўласнасць? З такім пытаннем мы звярнуліся да начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама З. Ф. АлюлінаЙ.
Дзяржава на шляху да лібералізацыі эканомікі, абароны інтарэсаў насельніцтва, павышэння яго дзелавой актыўнасці дапускае змены ў вобласці рэгулявання зямельных зносін.
Абапіраючыся на адпаведныя прававыя акты, можна сцвярджаць, што зямельныя ўчасткі сёння могуць прадастаўляцца ў прыватную ўласнасць грамадзянам нашай краіны для будаўніцтва і (ці) абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садаводства, дачнага будаўніцтва. Але пры гэтым, грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па іх жаданні зямельныя ўчасткі прадастаўляюцца ў пажыццёвае перадаваемае ў спадчыну ўладанне, у прыватную ўласнасць ці арэнду. А тым, хто не стаіць на такім уліку, зямля перадаецца толькі ў прыватную ўласнасць ці арэнду.
Значыць, калі вы зацікаўленыя ў набыцці зямельнага ўчастка ў прыватную ўласнасць, першым крокам на шляху да гэтага павінен стаць ваш зварот у выканаўчы камітэт па месцы знаходжання жадаемага ўчастка з адпаведнай заявай. Там вас пазнаёмяць з парадкам правя-дзення падобнай працэдуры і дадуць усе неабходныя кансультацыі.
Трэба мець на ўвазе, што грамадзяне, якія з’яўляюцца ўласнікамі зямельных участкаў, маюць права адчужаць іх выканкамам, а таксама прадаваць разам з размешчанымі на іх капітальнымі (можна і незавершанымі) збудаваннямі. Таксама можна дарыць зямельныя ўчасткі блізкім родным, перадаваць у арэнду. Такі зямельны ўчастак можа быць прадметам іпатэкі (залогам для атрымання банкаўскага крэдыту). Сваю зямлю вы можаце абмяняць, пакінуць у спадчыну родным, у тым ліку, калі яны замежныя грама-дзяне. На такія важныя акалічнасці звярнула ўвагу спецыяліст.
За мінулы год, расказала Зафія Францаўна, грамадзянамі было набыта 14 зямельных участкаў агульным коштам у 15 мільёнаў рублёў. Самы дарагі – за 6 мільёнаў – у Шуміліне. На сёлета запланавана перадаць ва ўласнасць жадаючых не менш дзесяці зямельных участкаў.
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *