Беларусбанк поддерживает малый бизнес

Актуалии Экономика

Шуміліна – рэгіён вялікіх магчымасцяў
Сёння прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу прадстаўляюць сабой перспектыўны сектар эканомікі, які найбольш гібка і аператыўна здольны рэагаваць на змяненні спажывецкага попыту, а таксама пастаянна павялічваць свой уклад у забеспячэнне агульнага эканамічнага росту нашага раёна і краіны. У цэлым для краіны гэта павышэнне дзелавой актыўнасці, стварэнне працоўных месцаў, рост інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці. Гэта занятасць насельніцтва, даходы, падаткі, дабрабыт. Гэта рост УВП, канкурэнтнае асяроддзе.
Малы і сярэдні бізнес здольны дынамічна падстройвацца пад эканамічныя выгоды. Прадпрымальніц-кая жылка падобная лакаматыву магла б выцягнуць эканоміку на больш сур’ёзны ўзровень. Для чалавека – самарэалізацыя, магчымасць забяспечыць сябе і сваю сям’ю, гарантыя дастойнага ўзроўню жыцця.
Падтрымка суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу – гэта патрабаванне часу і курс, які ўзяў наш банк на бліжэйшы час. Распрацавана комплексная Праграма, якая прадугледжвае максімальна спрыяльныя ўмовы па крэдытных прадуктах.
На мэты бягучай дзейнасці для зноў створаных прадпрыемстваў банк прадастаўляе крэдыты “Мікра – Бізнес Старт”. Для прадпрыемстваў, якія маюць вопыт работы, – крэдыты шляхам афармлення авердрафту “Мікра – Бізнес Авердрафт” і шляхам адкрыцця аднаўляемай крэдытнай лініі “Мікра – Бізнес Абарот”.
На мэты інвестыцыйнай дзейнасці прадпрыемствам, якія маюць вопыт работы, прапануюцца крэдыты “Мікра – Бізнес Інвест”, а для зноў створаных прадпрыемстваў – “Мікра – Бізнес Інвест Плюс”.
Працэнтная стаўка па крэдытах: стаўка рэфінансавання Нацыяналнага банка РБ мінус 3 працэнтныя пункты – прадпрыемствам (ІП), зарэгістраваным у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек.
Усе крэдытныя прадукты маюць гібкі падыход да забеспячэння выканання абавязацельстваў (зніжэнне патрабаванняў па памеры і відах забеспячэння). Тут улічаны і інтарэсы суб’ектаў гаспадарання, якія толькі пачынаюць працаваць і ў якіх няма дастаткова па кошце маёмасці для забеспячэння абавязацельстваў па запытваемых крэдытах. І што яшчэ важна: для афармлення крэдытнага дагавору патрабуецца мінімальны пакет дакументаў.
Пры гэтым паслугі па афармленні дакументаў (распрацоўка бізнес-планаў, тэхна-эканамічных абгрунтаванняў, ажыццяўленне ацэнкі маёмасці), па аўдыце, бухуліку, кадравай палітыцы могуць быць аказаны ААТ “ААБ Кансалт”. Звяртаючыся да нашага даччынага прадпрыемства, кліент атрымлівае скідку па працэнтнай стаўцы па крэдыце, а таксама магчымасць удзелу ў праграме лаяльнасці, па якой кансалтынгавыя паслугі і паслугі банка прадастаўляюцца па больш нізкіх тарыфах.
ААТ “ААБ Беларусбанк” у стане быць паўнацэнным кансультантам і партнёрам рэальнага сектара эканомікі, усё больш важкім сегментам якога закліканы стаць малы і сярэдні бізнес.
Аляксандр ПАЎЛЮЧЭНКА, дырэктар ЦБП №225 г. п. Шуміліна ААТ “ААБ Беларусбанк”.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *