Новый школьный автобус от Банка развития пополнил автопарк отдела образования района

Новости Образование

Аўтобус – дзецям
Працягваецца рэарганізацыя ўстаноў адукацыі, што, вядома, патрабуе пэўных магчымасцяў ад аўтобуснага парку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Тым шасці аўтобусам, якія развозяць дзяцей па школах раёна, не перашкодзіць падмога. У гэтым сэнсе як ніколі актуальны падарунак, што нядаўна зрабіў дзецям ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” у рамках праграмы “Школьны аўтобус”.
Спецыяльны аўтобус для перавозкі дзяцей вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода каштуе каля 65 тысяч рублёў, расказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Мянькова. Новая машына на 22 пасадачныя месцы абсталявана спецыяльна: мае дадатковыя сістэмы бяспекі для пасажыраў і вадзіцеля, знешнюю гучную сувязь, высоўную прыступку і іншыя зручнасці. У аўтобусе ёсць і вялікі плазменны манітор, дзякуючы чаму паездкі “дом-школа” будуць для дзяцей больш цікавымі і не такімі стомнымі.
Валянціна Васільеўна заўважыла, што неабходнасць у транспарце ўсё роўна ёсць: патрэбны яшчэ адзін аўтобус на 29 пасадачных месцаў. Сёння нагрузка на некаторыя школьныя маршруты складае да сотні кіламетраў за дзень. Рэарганізацыя ўстаноў адукацыі яшчэ не завершана, а таму трэба быць гатовымі да таго, што колькасць маршрутаў і нагрузка на калёсы толькі павялічыцца.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
надрукавана ў №83 ад 21.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *