Велосипедист на дороге. Объясняет инспектор ГАИ

Безопасность

На спраўным веласіпедзе і  ў камізэльцы
У вобласці склалася трывожная абстаноўка па дарожна-транспартных здарэннях з удзелам веласіпедыстаў. Практычна кожны месяц ёсць пацярпеўшыя. У большасці выпадкаў прычынай аварый з’яўляецца парушэнне Правілаў дарожнага руху ці неабсталяваннне веласіпедаў катафотамі.
На жаль, ёсць трагічныя выпадкі і ў нашым раёне. Тыдзень таму на вуліцы Вышалескага ў Обалі адбылося ДТЗ. Мясцовы жыхар, які ехаў на веласіпедзе, пры павароце на вуліцу Леніна, не ўступіў дарогу “Вольве”, якой кіраваў жыхар Віцебска. Добра, што вадзіцель не парушаў хуткасны рэжым – веласіпедыст застаўся жывы, з раненнямі дастаўлены ў бальніцу…
Згодна з арт. 26 п. 200 Правілаў дарожнага руху “веласіпед павінен мець спраўную тармазную сістэму, рулявое кіраванне і гукавы сігнал, быць абсталяваным люстэркам задняга бачання, уперадзе  – святловяртальнікам белага колеру, ззаду  святловяртальнікам чырвонага колеру, а з кожнага боку – аранжавага колеру”.
Тым не менш абсталяваных па ўсіх правілах веласіпедаў ў раёне знайсці вельмі цяжка. То грошай не стае купіць тое ж самае люстэрка, то часу няма. Прычым, калі супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі штрафуе веласіпедыстаў, яму яшчэ прыходзіцца выслухоўваць многа незадавальненняў.
Дарэчы, у Правілах дарожнага руху рэкамендавана ехаць на веласіпедзе ў святловяртальнай камізэльцы. Яркая “пляма” жоўтага колеру бачна вадзіцелям здалёк. Эксперымент, які праводзілі ў вобласці, яшчэ раз даказаў, што яркі колер прымушае вадзіцеля быць асабліва ўважлівым на дарозе.
Гэта ж датычыцца і вазніцы. Калі ён выехаў на праезную частку, то пажадана апрануць святловяртальную камізэльку. Прадаецца яна ў магазінах райспажыўтаварыства, каштуе каля трыццаці тысяч рублёў. Акрамя гэтага, у Правілах дарожнага руху гаворыцца, што “гужавы транспартны сродак павінен быць абсталяваны спераду святловяртальнікамі белага колеру, ззаду – чырвонага, мець прадугледжаныя канструкцыяй спраўнае стаяначнае тармазное ўстройства і супрацьадкатныя ўпоры”. Дарэчы, за парушэнне веласіпедыстам або вазніцам Правіл у плане тэхнічнага абсталявання веласіпеда або гужавай павозкі прадугледжаны штраф ад 1 да 3 базавых велічынь.
В. БУРЛАКОЎ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *