Здоровье детей: забота о зубах начинается с момента их появления

Здоровье

Каб ніколі не ведалі пра зубны боль…
Ужо на першым годзе жыцця немаўляці ёсць небяспека ўзнікнення ў яго праблем з зубамі і дзяснамі. Да іх адносяцца:
– нараджэнне немаўля з зубкамі, што пагражае траўміраваннем языка. Часам такія зубкі шліфуюць, а часам прымаюць крайнія меры і выдаляюць зуб-“акселерат”;
– цяжкая бутэлечка, з-за якой у роце можа вырасці “крывая агароджа”. Трэба карміць дзіця, трымаючы бутэлечку пад розным вуглом;
– вельмі пышная, ці, наадварот, нізкая падушка могуць справакаваць дэфармацыю сківіцы. Таму “прыданае” малому трэба падбіраць індывідуальна і лепш параіцца са стаматолагам;
– соскі-пустышкі вядуць да скрыўлення сківіцы і паталогіі прыкусу, іх трэба выкідваць як толькі дзіцяці споўніцца 10 месяцаў. Сачыце, каб не смакталі палец ці коўдру, з такой звычкай ваюйце з усіх сіл.
Памятайце, для карыесу ўзросту няма. У першыя месяцы мяккімі рухамі (ад дзясны ўніз) ачышчайце дзіцяці зубкі змочанай у цёплай кіпячонай вадзе (ці ў прапанаваным доктарам кальцыевым растворы) ватнай палачкай ці ватным тампонам. Пасля двух год трэба вучыць дзіця чысціць зубкі самастойна. Купіце для гэтай мэты прыгожую шчотачку і “ядомую” дзіцячую пасту.
Вельмі важна паказваць малога дзіцячаму ўрачу-стаматолагу адразу, як прарэжуцца зубкі і потым праз кожныя паўгода. Не марудзьце ні дня, калі ўбачылі на зубку дзіцяці любое пацямненне ці шурпатасць.
В. ГАСЯНЕЦ, раённы стаматолаг Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №56 ад 26.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *