Спрашивали-отвечаем. О листках нетрудоспособности.

Вопрос-Ответ

Пра дапамогі па часовай непрацаздольнасці
Пытанні каменціруе начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны Таццяна ПРЭСНЯКОВА:
Аддаў лісток непрацаздольнасці ў сувязі з захворваннем з 16 красавіка па 5 мая 2011 года. Працую па графіку 5-дзённага рабочага тыдня. А 2 мая (панядзелак) быў перанесены на суботу 14 мая. Ці павінна прызначацца дапамога па часовай непрацаздольнасці за 2 мая?
—    Правіламі планавання і ўліку рабочага часу работнікаў у сувязі з пераносам асобных рабочых дзён устаноўлена, што перанос рабочага дня на выхадны дзень (напрыклад, на суботу), ажыццяўляецца для работнікаў, якія працуюць па рэжыму 5-дзённага працоўнага тыдня. Калі па розных аб’ектыўных прычынах (водпуск, хвароба, выкананне дзяржаўных ці грамадскіх абавязкаў, іншыя выпадкі, прадугледжаныя заканадаўствам) перанесены рабочы дзень для канкрэтнага работніка не мог быць рабочым, значыць, на яго такі перанос не распаўсюджваецца. У даным выпадку дапамога па часовай непрацаздольнасці за рабочы дзень 2 мая 2011 павінна быць прызначана.
Адпрацаваў рабочы дзень 29 красавіка. Пасля работы звярнуўся ў паліклініку і з гэтага ж дня выда-дзены лісток непрацаздольнасці. Як павінна аплачвацца дапамога па часовай непрацаздольнасці?
—    Па законе дапамога па часовай непрацаздольнасці прызначаецца за прапушчаныя па графіку работы рабочыя дні (гадзіны), засведчаныя лістком непрацаздольнасці. Дапамога па часовай непрацаздольнасці прызначаецца ў памеры 80% сярэднядзённага заробку за рабочыя дні па графіку работы работніка, што прыпадаюць на першыя 6 каляндарных дзён непрацаздольнасці, і ў памеры 100% — за наступныя рабочыя дні бесперапыннай часовай непрацаздольнасці.
Пры вызначэнні колькасці рабочых дзён, за якія дапамога па часовай непрацаздольнасці прызначаецца ў памеры 80% сярэднядзённага заробку, а таксама адлік 6 каляндарных дзён непрацаздольнасці робіцца з першага дня вызвалення ад работы, указанага ўрачом у лістку непрацаздольнасці. За адпрацаваны рабочы дзень 29 красавіка работніку выплачваецца зарплата, а дапамога па часовай непрацаздольнасці за гэты дзень не прызначаецца. Аднак адлік 6 каляндарных дзён часовай непрацаздольнасці для прызначэння дапамогі ў памеры 80% сярэднядзённага заробку робіцца ўсё ж з 29 красавіка.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №56 ад 26.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *