Если сторож спит да ещё и пьяный…

Экономика

А дзе вартаўнік?
У першым паўгоддзі гэтага года на тэрыторыі раёна назіраецца зніжэнне крадзяжоў. У студзені-чэрвені ў раёне зарэгістравана 96 крадзяжоў усіх форм уласнасці, што на 4,9% ніжэй узроўню мінулага года.
З мэтай папярэджання крадзяжоў і недапушчэння вытворчага траўматызму ў раёне з 25 ліпеня па 18 жніўня праводзіцца шэраг спецыяльных мерапрыемстваў.
Правяраюцца вартаўнікі на прадпрыемствах, фермах і зернесушылках, кантралююцца месцы захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў (у тым ліку гаруча-змазачных матэрыялаў), выяўляюцца факты знаходжання на рабочых месцах у стане алкагольнага ап’янення.
Дарэчы, сёлета такіх фактаў зарэгістравана 29. За п’янку грамадзяне заплацілі каля 4 мільёнаў рублёў штрафу. А некаторыя на момант праверкі наогул адсутнічалі на ахоўваемым аб’екце.
А. ШАЦІЛА, старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў №58 ад 02.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *