Налоги платить стало проще

Официально Экономика

Спрошчанае падаткаабкладанне
З прыняццем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №119 “Аб спрошчанай сістэме падаткаабкладання” (2007 год) пажадалі прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання 6 суб’ектаў гаспадарання. На 1 чэрвеня  іх колькасць склала 114 (у тым ліку юрыдычных асоб — 50, ІП — 64) і вырасла з 2007 года ў 19 разоў. Гэтая катэгорыя ў студзені-маі заплаціла ў бюджэт 517,6 млн. рублёў, ці 4% ад агульнай сумы паступленняў.
Нагадаем, што прымяняць спрошчаную сістэму маюць права суб’екты гаспадарання пры адначасовым выкананні наступных крытэрыяў: сярэдняй колькасці работнікаў і памеру валавой выручкі. Існуюць два варыянты прымянення льготнага парадку:
— Без выплаты падатку на дабаўленую вартасць.
Крытэрыі прымянення гэтага парадку: колькасць работнікаў арганізацыі ў сярэднім за перыяд з пачатку года па справаздачны перыяд уключна не больш 15 чалавек; памер валавой выручкі нарастаючым вынікам з пачатку года — не больш 1.177.200.000 рублёў. Пры гэтым прымяняюцца стаўкі падатку ў памеры 8%, 5% — валавой выручкі, 15% — ад валавога даходу.
— З выплатай падатку на дабаўленую вартасць.
Умовы прымянення: колькасць работнікаў не больш 100 чалавек; памер валавой выручкі — не больш 4.120.200.000 рублёў. Стаўкі падатку устанаўліваюцца ў памерах 6%, 3% — ад валавой выручкі.
У выпадку перавышэння аднаго з крытэрыяў прымяненне арганізацыямі і ІП спрошчанай сістэмы спыняецца, і яны ажыццяўляюць вылічэнне і выплату падаткаў, збораў і адлічэнняў у бюджэт альбо дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды, арэнднай платы за зямлю ў агульным парадку, пачынаючы з месяца, наступнага за справаздачным перыядам.
За больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца ў інспекцыю па падатках і зборах (тэл. 41342, 42675).
С. БАРАНАВА, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар.
Надрукавана ў №62 ад 16.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *