5 жніўня – Дзень чыгуначніка

Новости Экономика

5 жніўня –  Дзень чыгуначніка

Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнай галіны Шуміліншчыны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём чыгуначніка!
Жыхарам Шумілінскага раёна цяжка ўявіць сваё жыццё без чыгункі. Стальныя рэйкі злучаюць населеныя пункты Шуміліншчыны з самымі аддаленымі гарадамі і краінамі, скарачаюць адлегласць і дапамагаюць сустрэцца людзям.  Важная якасць гэтага віду транспарту – яго даступнасць і сацыяльнасць.
Разам з тым наяўнасць чыгункі вызначае і эканамічныя перспектывы рэгіёна.  Сёння цяжка ўявіць галіну прамысловасці, якая магла бы функцыянаваць, развівацца і выконваць свае задачы, не прыбягаючы да паслуг чыгуначнага транспарту.
Прафесійная адказнасць усіх работнікаў без выключэння – ці то манцёр пуці, касір або начальнік станцыі – забяспечвае бесперапынную работу, высокі ўзровень бяспекі і якасць абслугоўвання ў дарозе.
Прыміце словы шчырага прызнання за штодзённую добрасумленную працу. Захоўвайце прафесійны падыход да справы, памнажайце добрыя працоўныя традыцыі работнікаў старэйшых пакаленняў.
Ад усёй душы жадаем добрага здароўя, дабрабыту, шчасця, поспехаў у паўсядзённых справах вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.       Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №59 ад 03.08.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *