Доска почёта Шумилинского района: Виктор Жигунов

Актуалии Общество Экономика

Захапленне супадае з прафесіяй
Каб дарогі для ўсіх вадзіцеляў былі шчаслівымі і бяспечнымі, каб яны заўсёды былі добрымі і зручнымі і па іх камфортна было ехаць  – вось для гэтага і існуе дарожная служба, упэўнены вадзіцель ДРБУ-204 Віктар Іванавіч ЖЫГУНОЎ.
Ён сам кіруе аўтамабілем, таму добра разумее абурэнні вадзіцеляў, калі на дарогах трапляюцца яміны. Віктар Іванавіч лічыць, што стан дарог у раёне ў многім залежыць і ад яго, вадзіцельскага, старання. А гэтага мужчыну не займаць.
“Зараз падвожу пясчана-гравійную сумесь на аўтадарогу да вёскі Спаскае, – кажа вадзіцель. – Потым мае калегі на аўтагрэйдары разраўноўваюць гравій, засыпаюць яміны. Заўтра я павінен навазіць пяску на асфальтабетонны завод”.
Вядома, Віктар Іванавіч з годнасцю спраўляецца з даручанай справай. За 34 гады работы на прад-прыемстве ніколі не было такога, каб ён падвёў калектыў. Памяркоўны і спакойны, працуе роўна і без збояў. Ён строга выконвае правілы дарожнага руху. Гэта яго жыццёвы прынцып.
Заўсёды быць у руху, круціць “абаранку” Віктару падабаецца. Увогуле мужчына лічыць, што яму пашанцавала ў жыцці, бо любімая справа супадае з прафесіяй. “А яшчэ даспадобы тое, што  вадзіцельская прафесія разнастайная, бо маршрутаў вельмі шмат. Сёння трэба пясок везці ў Пятніцкія, заўтра  – шчэбень у Крывое Сяло, а паслязаўтра ў мяне пуцёўка на Віцебск за шчэбенем. Так што сумаваць некалі”, – кажа В. Жыгуноў.
На зімовы перыяд вадзіцель пераабсталёўвае свой МАЗ пад раскідвальнік пяску – замест кузава на машыну падчапляе РУМ, наперадзе ставіць снежны адвал. Такім чынам ягоны МАЗ выконвае дзве функцыі: і снег расчышчае, і пясок на дарозе раскідвае ў галалёдзіцу.
Майстар ДРБУ-204 Сяргей Ляўша ахарактарызаваў Віктара Жыгунова як добрага таварыша, які заўсёды ў цяжкую хвіліну прыйдзе на дапамогу сваім сябрам, як прыстойнага чалавека, надзейнага і сумленнага работніка. Прызнанне Віктар Іванавіч атрымаў перш за ўсё за сваю работу: неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі і падзякамі прадпрыемства, раённага і абласнога ўзроўняў, яго імя занесена на раённую Дошку гонару.  І сёлета на Дзень аўтамабіліста і дарожніка В. І. Жыгуноў у спісе тых, каго за працоўныя дасягненні ўзнагародзяць прэміяй на прадпрыемстве.
Сваёй работай Віктар Іванавіч ганарыцца: яму прыемна, што зробленае прыносіць усім карысць і радуе людзей.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №83 ад 26.10.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *