Шумилинские волейболистки – на пъедестале

Актуалии Новости Спорт, туризм

Поспех шумілінскіх каманд
14-17 кастрычніка ў Віцебску прайшло першынство вобласці па валейболе сярод дзяўчынак 2004-2005 гадоў нараджэння, у якім бралі ўдзел 7 каманд.
Шумілінцы абыгралі каманды з Верхнядзвінска, Оршы, Наваполацка і Міёраў. У барацьбе за першае месца наша каманда з лікам 1:2 саступіла віцяблянкам і заняла другое месца. У складзе каманды (трэнер Л. Харкавец) гулялі Ходзюш Валянціна, Ільінец Карына, Мясаедава Яна, Казьміна Наталля, Асташонак Кацярына, Кралько Марыя, Навіцкая Аксана, Бабарэка Анастасія, Быстрова Аксана і Вінаградава Кацярына. Па выніках першынства Асташонак Кацярына ўвайшла ў зборную каманду Віцебскай вобласці і будзе адстойваць гонар Віцебшчыны на першынстве Рэспублікі Беларусь.
*     *     *
28 кастрычніка ў Міёрах прайшоў турнір па валейболе сярод дзяўчынак 2005-2006 г. н.
Каманда Шумілінскай СДЮШАР перамагла каманды з Верхнядзвінска і Глыбокага, але саступіла гаспадарам турніру і ў выніку заняла другое месца. Дастойна абаранялі гонар раёна Сільчанка Паліна, Ільінец Аліна, Раманава Кацярына, Плісунова Марыя, Вінаградава Кацярына, Быстрова Аксана і Навіцкая Аксана.
Падрыхтаваў Сяргей ПАЎЛАЎ.
27 кастрычніка ў Міёрах праходзіў адкрыты турнір па валейболе сярод жаночых каманд на прызы сектара спорту і турызму Міёрскага райвыканкама, у якім бралі ўдзел пяць каманд.
Харкавец Людміла, Бяззубенка Рыта, Гаева Вольга, Сямёнава Антаніна, Распорская Анастасія, Акуневіч Валерыя і Дубко Вікторыя, якія ўваходзілі ў склад шумілінскай каманды, перамаглі каманды Міёры-2 і Верхнядзвінска, але саступілі Міёрам-1 і Наваполацку. Як вынік – трэцяе месца.
Каманда выказвае падзяку дырэктару фізкультурна-аздараўленчага цэнтра А. Л. Ляснічаму і метадысту І. Г. Прасветавай за дапамогу ва ўдзеле ў спаборніцтвах.
Людміла ХАРКАВЕЦ,  трэнер СДЮШАР.
Надрукавана ў №87 ад 09.11.2028 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *