6 студзеня – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў

Актуалии Новости

6 студзеня – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў
Паважаныя работнікі банкаўскай і фінансавай галіны
Шумілінскага раёна! Ветэраны працы!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Эфектыўная фінансавая і банкаўская палітыка ляжыць у аснове дакладнага,  зладжанага функцыянавання ўсіх галін эканомікі і забяспечвае рашэнне стратэгічных задач развіцця раёна.
Ад вашага прафесіяналізму залежыць павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва, камфорт і дабрабыт, паспяховае рашэнне жыллёвых пытанняў і бытавых праблем, магчымасць пачаць сваю справу і развіваць бізнес.
Упэўнены, што шматгадовы вопыт, надзейны кадравы патэнцыял, высокая адказнасць і ў будучым будуць служыць умацаваннем фінансавай стабільнасці Шумілінскага раёна.
Шчыра жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дастатку, утульнасці, цеплыні і выканання ўсіх жаданняў!
Раённы выканаўчы камітэт.                        Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №2 ад 05.01.2019 г.