В Витебской области началась подготовка к 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Актуалии Новости

Вызначаны першыя арганізацыйныя задачы
15 студзеня ў рэжыме відэаканферэнцыі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў правёў пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У раённых студыях прысутнічалі члены адпаведных раённых аргкамітэтаў.
Уладзімір Цярэнцьеў адзначыў, што ў вобласці застаўся 1021 ветэран Вялікай Айчыннай вайны, з якіх 592 – удзельнікі баявых дзеянняў. На Віцебшчыне жывуць 3755 вязняў канцлагераў. Сустрэчы моладзі з удзельнікамі і сведкамі вайны – адзін з важнейшых складнікаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання, падкрэсліў старшыня аблсавета. Былі пастаўлены задачы па правядзенні абследавання ветэранаў вайны, рашэнні пытанняў іх жыццезабеспячэння. Таксама пастаўлена задача прывесці ў парадак да ліпеня бягучага года ўсе 1315 воінскіх могілак, памятных мясцін, комплексаў, помнікаў і мемарыялаў. Была акцэнтавана ўвага на замацаванні за кожным такім месцам шэфскіх арганізацый і прадпрыемстваў, беражлівага і эфектыўнага выкарыстання сродкаў, выдзеленых на рэканструкцыю памятных мясцін.
Важным напрамкам дзейнасці Уладзімір Цярэнцьеў назваў работу па увекавечанні памяці імёнаў салдат, загінуўшых пры вызваленні вобласці ў гады вайны – за апошнія восем год былі ўвекавечаны 38 тысяч імёнаў.
Былі заслуханы справаздачы абласных арганізацый па вызначаных накірунках работы.
Пасля завяршэння пасяджэння абласнога камітэта старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава правяла пасяджэнне раённага аргкамітэта, на якім былі канкрэтызаваны пастаўленыя задачы, зыходзячы з раённых планаў правядзення святочных мерапрыемстваў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №6 ад 18.01.2019 г.