Шумилинское спортивное обозрение

Спорт, туризм

Летні біятлон
У Наваполацку прайшло першынство ДзЮСШ па летнім біятлоне.
У спаборніцтвах прыняла ўдзел і наша зямлячка Ганна Сола (першы трэнер Генадзь Салапаеў). У індывідуальных гонках біятланістка не змагла трапіць на п’едэстал. А вось у эстафеце разам з сяброўкамі па камандзе Віцебскай СДзЮШАР Ганна Сола стала сярэбраным прызёрам.
Грэка-рымская барацьба
У Віцебску прайшло першынство ДзЮСШ па грэка-рымскай барацьбе.
Пяць выхаванцаў Пятра Ганушчанкі сталі пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў: у вагавой катэгорыі 35 кг першае месца ў Кірыла Драздова, другое – у Дзмітрыя Кучмарова. У вазе 38 кг трэцім стаў Ягор Ганушчанка, у вазе 53 кг трэцяе месца заваяваў Вадзім Грачухін, у вазе 59 кг перамогу атрымаў Уладзіслаў Грачухін.
Валейбол
На першынстве вобласці па валейболе сярод дзяўчынак 1997 года нараджэння наша каманда не змагла трапіць у прызавую тройку. Па выніках спаборніцтваў у зборную вобласці трапіла наша зямлячка Ганна Белавусава.
* * *
У Верхнядзвінску прайшоў валейбольны турнір сярод жанчын, прысвечаны памяці дырэктара мясцовай ДзЮСШ В. Гагалінскага.
За перамогу змагаліся валейбалісткі з Шуміліна, Верхнядзвінска, Віцебска і Міёраў.  Наша каманда (Людміла Харкавец, Анастасія Гарлачова, Рыта Бяззубенка, Вольга Гаева, Таццяна Лазоўская, Антаніна Дубкова, Святлана Пятрова і Вікторыя Дубко) выйграла ўсе сустрэчы і заняла першае месца.  Лепшым іграком спаборніцтваў прызналі Анастасію Гарлачову.
Шахматы
Ва Ушачах прайшоў шахматны турнір.
Удзельнічалі каманды з Шуміліна, Глыбокага (два саставы), Лепеля і Докшыц. Лепшы вынік у нашай камандзе паказаў Дзмітрый Шэўчык, які трапіў у дзясятку мацнейшых. Неблагую гульню на турніры прадэманстравалі Мікалай Радайкін і Алег Далімаеў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №84 ад 01.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *