6 кастрычніка – Дзень архівіста

Новости Общество

6 кастрычніка – Дзень архівіста
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны архіўнай службы Шумілінскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём архівіста!
На вас ускладзены важнейшыя задачы па фарміраванні архіўнага фонду нашага раёна, які з’яўляецца каштоўнай інфармацыйнай базай.
Упэўнены, што ваш багаты вопыт і прафесійныя веды дапамогуць выконваць пастаўленыя перад вамі задачы, захоўваць і памнажаць бясцэнную гістарычную і культурную спадчыну Шуміліншчыны. Выказваем шчырыя словы ўдзячнасці за вашу сумленную адказную працу, адданасць абранай справе.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, дасягненняў і поспехаў у справе захавання дакументальнай спадчыны раёна.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №78 ад 04.10.2019 г.