Спрашивали – отвечаем. Как продать кооперативную квартиру?

Вопрос-Ответ

Як прадаць  кааператыўную кватэру?
“Некалькі год таму сям’ёй пабудавалі кааператыўную кватэру. Зараз жыццёвыя абставіны вымушаюць нас памяняць месцажыхарства, пераехаць у другі горад. Ці можам мы прадаць кватэру?”
На пытанне адказвае дзяржаўны натарыус дзяржаўнай натарыяльнай канторы Анжэла Хасратава:
– Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 года № 185 “Аб прадастаўленні грамадзянам льготных крэдытаў і аднаразовых субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў” магчымасць продажу жылых памяшканняў, а таксама долей у праве ўласнасці на гэтыя жылыя памяшканні, пабудаваныя ці набытыя з прыцягненнем льготнага крэдыту, пэўным чынам абмежавана.
Па-першае, такое жылое памяшканне нельга прадаць да поўнага пагашэння льготнага крэдыту. Па-другое, яшчэ на працягу года пасля пагашэння крэдыту жылое памяшканне можа быць прадметам адчужэння адпаведнаму раённаму, гарадскому і распарадчаму органу, мясцовай адміністрацыі. Такім чынам, свабодна прадаць пабудаваную кааператыўную кватэру можна не раней чым праз год пасля поўнага пагашэння льготнага крэдыту.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №96 ад 13.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *