Спрашивали – отвечаем: куда сдать металлолом?

Вопрос-Ответ

Куды здаць металалом?
У рэдакцыю патэлефанавала Р. М. Макарава з Каравайніцы. Жанчына паскардзілася, што ў яе не прынялі металалом у пункце прыёму, што знаходзіцца ля камбіната кааператыўнай прамысловасці.
Мы звярнуліся да начальніка аддзела нарыхтовак райспажыўтаварыства Ю. А. Глаўдзеля. “На жаль, у Шуміліне толькі адзін спецыялізаваны пункт прыёму металалому, — расказаў Юрый Алегавіч. – Металалом людзі здаюць актыўна. За два дні збіраецца да сарака тон. І калі прыходзіць машына з віцебскага “Другасчармету”, то па тэхніцы бяспекі агароджваем тэрыторыю спецыяльнай стужкай. І калі на гэты момант прыязджаюць здатчыкі, то ім прыходзіцца чакаць і гадзіну, пакуль загрузіцца машына”. Так і атрымалася ў выпадку Р. М. Макаравай.
У гэты ж дзень мы завіталі ў пункт прыёму металалому. Тут якраз ішла адгрузка, дзве машыны стаялі ў чарзе, каб здаць металалом. Кладаўшчык С. В. Іваноўская патлумачыла, што здатчыкам прыйдзецца пачакаць, бо адгружаць металалом і прымаць яго нельга па тэхніцы бяспекі – крый бог з пагрузчыка зваліцца якая запчастка. “А ўвогуле металалом мы прымаем, – расказала Святлана Віктараўна. – Напрыклад, бытавы лом з 15 снежня каштуе 1710 рублёў за кілаграм. Толькі пры сабе трэба мець пашпарт, запісваем дадзеныя кожнага здатчыка, бо бываюць выпадкі, што металалом аказваецца крадзеным”.
І яшчэ. Райспажыўтаварыству не перашкодзіла б у пункце прыёму металу прадугледзіць два ўваходы: з аднаго боку – для пагрузкі, а з другога – для выгрузкі прывезенага лому. Тады, напэўна, не будзе непаразуменняў, чэргаў і скаргаў.
Людміла ЗУЙКОВА



1 комментарий по теме “Спрашивали – отвечаем: куда сдать металлолом?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *