Шумилинская демография: итоги ноября

Новости

У лістападзе нарадзіліся
Артамонава Дар’я (Обаль);
Барысевіч Аляксандр (Обаль);
Бегунова Дар’я (Язвіна);
Богдзя Яраслаў (Мішневічы);
Зубараў Мікалай (Шуміліна);
Іўлева Дар’я (Гаравыя);
Кавалёў Максім (Добрына);
Кажамякіна Елізавета (Крупчына);
Камісараў Аляксандр (Шуміліна);
Канагатаў Аляксандр (Мікіціха);
Кашлеў Аляксандр (Мазекі);
Котаў Ілля (Жданоўка);
Кухарэнка Анастасія (Шуміліна);
Панкраценка Паліна (Слабада);
Праліч Анна (Шуміліна);
Пуцеева Дар’я (Шуміліна);
Пушнякова Эліна (Шуміліна);
Пушнякова Арына (Шуміліна);
Талстой Дзмітрый (Шуміліна);
Харкевіч Валерый (Амбросавічы);
Харкевіч Ягор (Амбросавічы);
Церахаў Дабрыня (Шуміліна);
Шаферава Юлія (Шуміліна).
У лістападзе ў раёне нарадзілася 23 дзіцяці – 11 дзяўчынак, 12 хлопчыкаў (у кастрычніку было 18 нованароджаных). Дзесяць дзяцей з’явіліся на свет у Шуміліне. На тэрыторыі Обальскага і Светласельскага сельсаветаў  нарадзілася па трое дзетак, Лаўжанскага і Мішневіцкага – па двое. У Дабейскім і Сіроцінскім сельсаветах з’явіліся на свет па аднаму дзіцяці. А вось у Каўлякоўскім і Мікалаёўскім сельсаветах не зарэгістравана ніводнага нованароджанага.
11 шлюбаў за лістапад
Шлюбаў у мінулым месяцы на Шуміліншчыне было небагата. Усяго ў лістападзе было зарэгістравана іх 11. Восем шлюбаў зарэгістравана ў аддзеле ЗАГС, тры — у сельвыканкамах: Каўлякоўскім, Лаўжанскім і Мікалаёўскім.
Сямейная цеплыня
У раёне 42 дзяцей пражывае ў 40 апякунскіх сям’ях, 32 дзяцей – у 21 прыёмнай сям’і.
Па пытаннях усынаўлення, афармлення апякунства тэлефануйце ў аддзел адукацыі па тэл. 4-22-73
Разводы
У лістападзе суд Шумілінскага раёна разгледзеў 10 спраў аб скасаванні шлюбу. У сямі разведзеных сем’ях ёсць дзеці. У васьмі выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны, у двух – мужчыны.  Яшчэ 20 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
Пазбаўленні бацькоўскіх правоў
У лістападзе судовым рашэннем была пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да свайго васьмігадовага сына грамадзянка Стральцова з аграгарадка Башні.
Страты
У лістападзе ў раёне пайшлі з жыцця 38 чалавек, у тым ліку 11 – працаздольнага ўзросту. 23 чалавекі памерлі ў Шуміліне і Обалі, астатнія – у вёсках раёна. 10 чалавек пайшлі з жыцця ад хвароб сістэмы кровазвароту, 8 – ад старасці, 7 – ад анкалагічных захворванняў.
У мінулым месяцы ў раёне адбыліся тры  дарожна-транспартныя здарэнні. На дарозе загінулі чатыры чалавекі: два мужчыны і дзве жанчыны.
У лістападзе на Шуміліншчыне адбыліся два пажары. У Андрэеве ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём пашкоджаны жылы дом, у ААТ “Ліварыс” у Ерашове пажар адбыўся ў выніку парушэння правілаў бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльнага катла. Агульны ўрон ад пажараў склаў чатыры мільёны рублёў. Супрацоўнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавана ад агню шэсць пабудоў на суму 35 мільёнаў рублёў.
Надрукавана ў №100 ад 27.12.2011



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *