Спортивные новости

Спорт, туризм

Вольная барацьба
У Віцебску прайшоў XX міжнародны турнір па вольнай барацьбе, прысвечаны памяці нашага земляка-падводніка Анатолія Іспянкова.
У спаборніцтвах акрамя беларускіх спартсменаў прынялі ўдзел каманды з Расійскай Федэрацыі, Малдовы, Украіны і Азербайджана.  Гонар нашага  раёна абаранялі обальскія барцы (трэнер Пётр Ганушчанка), на рахунку якіх чатыры ўзнагароды: першае месца ў вагавой катэгорыі 32 кг у Кірыла Драздова, трэцімі на турніры сталі Мікіта Малашэнка (32 кг), Ягор Ганушчанка (35 кг) і Вадзім Грачухін (50 кг).
Біятлон
Добра выступіў на рэспубліканскай спартакіядзе выхаванцаў спартыўных біятлонных школ прафсаюза наш зямляк Кірыл Цюрын (трэнер Генадзь Салапаеў). У спрынце на пяць кіламетраў з двума агнявымі рубяжамі хлопец змог стаць трэцім. Прычым на дыстанцыі паказаў абсалютна лепшую хуткасць, але падняцца вышэй перашкодзілі промахі ў стральбе.
У складзе эстафетнай каманды “Віцебскія прафсаюзы-1” Кірыл Цюрын стаў пераможцам спартакіяды.
Надрукавана ў №11 ад 07.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *