В Обольской СШ каждый ученик — актёр

Образование

Театральная неделя в Обольской СШ

Тэатральны тыдзень
Тэатральны тыдзень узрушыў школу. У мерапрыемствах удзельнічалі дарослыя аматары тэатра і класныя калектывы.
Яркім, маляўнічым, феерычным было шэсце “Па вуліцах тэатра” герояў фестывалю. Там былі Папялушкі і Пятрушкі, прынцы і повары, клоуны і гномы. Некаторыя былі на хадулях.
У рамках ужо традыцыйнай акцыі “Гаворым па-беларуску” прайшлі конкурсы “Гучная раніца”. Вучні пачатковых класаў перад пачаткам урокаў у фае школы на імправізаванай сцэне чыталі беларускія байкі, вершы, балады.
Вучні сярэдняга звяна прынялі ўдзел у конкурсе беларускіх абрадаў і гульняў “З першага дубля”. Цёпла гледачы сустракалі калядоўшчыкаў з 6 класа, сямікласнікаў з “Жаніцьбай Цярэшкі”.
А вось старшакласнікі разгадвалі “Тэатральныя загадкі”, стваралі вобразы літаратурных герояў, і гледачы пазнавалі сярод іх Несцерку, пана Быкоўскага, іншых літаратурных герояў.
Тэатральны тыдзень вызначыў самых заўзятых аматараў гэтага віда мастацтва. У намінацыі “Класны тэатральны калектыў” перамаглі вучні 7 класа са спектаклем “Шындры-брынды”.
У суботу прайшлі ўзнагароджванне пераможцаў і заключны канцэрт фестывалю. А вечарам адбылася паездка… Куды б вы думалі? Канешне, у Віцебскі абласны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Я. МАМЫКА,
юнкор школьнай газеты.
Надрукавана ў №11 ад 07.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *