Ученики Шумилинской детской школы искусств выступили в детском саду

Культура Образование

Юные артисты перед юными зрителями

На цымбалах і баяне
Вы калі-небудзь назіралі за музыкамі? Бачылі, як яны рыхтуюцца да выступлення, наводзяць інструменты, настройваюцца на работу? А мне давялося. Калі Алена Скорынава, выкладчык школы мастацтваў, запрасіла на канцэрт, які яе выхаванцы будуць даваць у дзіцячым садзе №1, падумала: зраблю некалькі здымкаў і пабягу па іншых справах. Дзе там! Прыйшла і засталася да канца.
Здалося, што мы зусім і не ў актавай зале дзіцячага сада, а гледачы – не малыя яго выхаванцы. Артысты выступалі так, як на вялікай сцэне, быццам перад строгім журы на гучным конкурсе. Яны яшчэ зусім малыя (малодшаму яшчэ, бадай, і 10 год няма), але ўжо такія дарослыя. Здалося, што менавіта захапленне музыкай выхавала ў іх такую недзіцячую вытрыманасць, дысцыплінаванасць, імкненне да дасканаласці ў справе.
Было ўсё – віртуознасць, артыстызм, паклоны і апладысменты. Хочацца спадзявацца, што дзятсадаўскія малыя зацікавіліся, хто-небудзь цымбаламі, а нехта – баянам. Ва ўсялякім разе такую мэту сабе таксама ставіла педагог. Пераемнасць – як любяць гаварыць настаўнікі. Дарэчы, з такімі канцэртамі яны наведалі многія дзіцячыя сады і школы.
Аказалася, што спецыяльныя малаточкі, якімі іграюць  на цымбалах, нідзе не прадаюцца, каб іх зрабціь, трэба шукаць адмысловага майстра, а гэта не так проста.
І яшчэ, цяжка не ганарыцца тым, што менавіта наша беларуская  школа цымбалістаў лічыцца самай моцнай на міжнародным узроўні. А нашых (ужо шумілінскіх) музыкаў нязменна высока ацэньваюць на самых розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. А яны заўжды асвойваюць нешта новае, нечаму вучацца і ставяць перад сабой новыя і новыя вяршыні.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №11 ад 07.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *