Спрашивали – отвечаем: за телёнка заплатят почти три миллиона рублей

Вопрос-Ответ

Цяляты падаражэлі
У рэдакцыю патэлефанавала К. Ф. Блыкіна з вёскі Прыазёрнай. Нашу чытачку цікавіць пытанне закупу цялят у насельніцтва. “Колькі цяпер плацяць за кілаграм жывой вагі цяляці і ці ёсць дзяржаўная даплата?” – пытаецца жанчына.
Гэтае пытанне мы адрасавалі галоўнаму спецыялісту райсельгасхарчу Р. В. Валадзько. Руслан Уладзіміравіч патлумачыў: “У мэтах павелічэння пагалоўя буйной рагатай жывёлы ў грамадскім сектары калегіяй райсельгасхарчу рэкамендавана сельскагаспадарчым арганізацыям раёна з 1 лютага 2012 года ўстанавіць цэны на маладняк буйной рагатай жывёлы вагою да ста кілаграмаў, закупаемых у насельніцтва, у размеры 27 тысяч рублёў за адзін кілаграм жывой вагі”.
Ёсць і дзяржаўная даплата. Яна складае 2400 рублёў за кожны кілаграм. Такім чынам, адзін кілаграм маладняку буйной рагатай жывёлы каштуе з 1 лютага 29400 рублёў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №11 ад 07.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *