Галіна Зязюлька: Важным аспектам для кожнага чалавека з’яўляецца клопат пра здароўе

Актуалии

Галіна Зязюлька, старшыня Мішневіцкага сельвыканкама:

– Паездка ў Мінск была для мяне значнай падзеяй у жыцці, бо на такое дзяржаўнае мерапрыемства запрасілі ўпершыню. Было пачуццё гордасці за сваю краіну, за свой народ, за ўсіх тых, хто прыехаў паслухаць Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Выступленне было яркім, грунтоўным, запамінальным. На некаторыя пытанні Кіраўнік краіны адказваў з гумарам, і гэта імпанавала. Залу падхоплівалі бурныя эмоцыі, і гэта было своеасаблівай рэлаксацыяй і стымулам працаваць лепш.
Для мяне блізкай была тэма абароны Радзімы, бо сын знаходзіцца на тэрміновай ваеннай службе. Уважліва слухала пра навядзенне парадку на зямлі. Напэўна, усе ўдзельнікі мерапрыемства пагадзіліся з Прэзідэнтам, што нашы гарады і вёскі павінны быць дагледжанымі.
Адзін з важных блокаў Паслання Прэзідэнта – сацыяльная абарона людзей. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава і надалей будзе аказваць падтрымку сем’ям з дзецьмі, дзецям-сіротам і тым, якія засталіся без апекі бацькоў. Краіна мае намер садзейнічаць інтэлектуальнаму, маральнаму і фізічнаму развіццю моладзі, якая з’яўляецца будучыняй нашай Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Пакуль я Прэзідэнт, мы не адступім ад гэтых сацыяльным гарантый».
Важным аспектам для кожнага чалавека з’яўляецца клопат пра здароўе. Былі сумненні наконт гэтага пункта Канстытуцыі, але ж Прэзідэнт адзначыў, што лячэнне абыходзіцца даражэй за прафілактыку. Для нас створаны ўсе ўмовы для якаснай і даступнай медыцынскай дапамогі, для заняткаў спортам і фізічнай культурай.
Апублікавана ў №10 ад 08.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *