Семечки – вредно, …нет — полезно

Здоровье

Семки
Яшчэ нашы бабулі любілі палузаць семкі, ды і сёння многія з задавальненнем бавяць час за гэтым «спакуслівым» заняткам. Аднак ці так гэта бяспечна?
Стаматолагі папярэджваюць: у час лушчэння семак разбураецца эмаль, асабліва на пярэдніх зубах, гастраэнтэролагі ўпэўненыя — семкі могуць выклікаць пякотку, а дыетолагі сцвярджаюць: з-за вялікай колькасці расліннага тлушчу можна з’ядаць толькі 30—40 г семак на дзень (менавіта такая колькасць змяшчаецца ў нашай далоні), інакш вы рызыкуеце істотна набраць вагу.
Між тым, ёсць і прыемныя моманты для аматараў семак. Харчовыя валокны, што змяшчаюцца ў іх ядзерцах, неабходныя для нармальнай работы кішэчніка. Даказана таксама, што на 50 працэнтаў семкі сланечніка складаюцца з расліннага тлушчу, які, у адрозненне ад жывёльных тлушчаў, не павышае ўзровень халестэрыну ў крыві, а на адварот, паніжае яго і тым самым надзейна абараняе ад атэрасклерозу. У семках у 6 разоў больш магнію, чым у жытнім хлебе. Ён жыццёва неабходны нашаму сэрцу і сасудам. Яшчэ ў семках шмат такіх карысных для арганізма мікра-элементаў, як медзь, селен, цынк. Ёсць вітаміны А і Е, якія тармозяць працэсы старэння. У семках змяшчаюцца поліненасычаныя тлустыя кіслоты. Яны таксама дапамагаюць нармальна працаваць сардэчна-сасудзістай сістэме. Дарэчы, іх недахоп адбіваецца на стане валасоў, скуры, пазногцяў: скура становіцца цьмянай, а валасы і пазногці — ломкімі.
«Звязда».
Надрукавана ў  №17 ад 28.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *