Игры третьего тура волейбольной лиги «Мяч над сеткой» прошли в Шумилино

Спорт, туризм

Каманда на перспектыву

У чацвер-суботу у Шумілінскай СДЮШАР прайшлі гульні трэцяга туру рэспубліканскай дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі  «Мяч над сеткай».

У госці да шумілінскай каманды прыехалі выхаванцы Цэнтра алімпійскага  рэзерву са Жлобіна, АСДЮШАР імя  А. Сапегі горада Гродна і ДЮСШ з Паставаў.

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, адкрываючы спаборніцтвы, пажадала юным валейбалістам прыгожай барацьбы і яркіх спартыўных перамог.

Па выніках спаборніцтваў у нашых землякоў перамогі  над пастаўскімі і брэс-цкімі (тэхнічная) валейбалістамі. Гульні выклікалі  інтарэс ў валейбольных заўзятараў. А ў матчы супраць каманды са Жлобіна прыйшлі падтрымаць землякоў старшыня райвыканкам Сяргей Галынчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

– Каманда гэтага ўзросту – вельмі перспектыўная, – сказаў дырэктар Шумілінскай СДЮШАР Алег Асташонак. – Яны толькі пачалі рабіць першыя крокі на рэспубліканскіх стартах. Упэўнены, што ў складзе каманды ёсць такія ігракі, якія змогуць выступаць за мала-дзёжную і нацыянальную зборныя Беларусі.  Хочацца адзначыць, што гэта своеасаблівая зборная нашай спартыўнай школы, бо першымі трэнерамі тут былі Любоў Бабова, Юрый Пальвінскі і Аляксей Паршыкаў. Гэта каманда абавязкова падтрымае традыцыі шумілінскай валейбольнай школы і неаднаразова будзе радаваць землякоў яркімі перамогамі.

Пра тое, што ў каманды добрыя перспектывы, кажа і трэнер Аляксей Паршыкаў: «Зараз перад хлопцамі не ставіцца задача перамагаць любым коштам. Нам важна  знайсці сваю гульню, атрымаць упэўненасць на гульнявой пляцоўцы.  Каманда змагаецца за выхад у фінал чатырох, у якім і трэба будзе даказваць, што ты можаш большае.  Па шчырасці, набранымі ачкамі ў хатнім туры задаволены, а вось якасцю гульні – не. Ёсць час на выпраўленне памылак».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *