«За безопасность вместе!»

Безопасность

«За бяспеку разам!»

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з 11 па 27 красавіка правядзе рэспубліканскую пажарна-прафілактычную акцыю «За бяспеку разам» па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд.Да мерапрыемстваў далучацца прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.

Акцэнт у акцыі будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых сталых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знахо-дзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. З імі будзе праведзена інструкцыйна-тлумачальная работа па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, насельніцтва будзе праінфармавана  пра магчымасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

Ратавальнікі нагадваюць: праверце спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, калі яны адсутнічаюць – устанавіце ў жылых пакоях. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электраправодкі.

Памятайце: згодна з заканадаўствам адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грама-дзянам на праве прыватнай уласнасці, ускла-дзена на іх уласнікаў.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.

Надрукавана ў №26 ад 08.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *