ОСВОД предупреждает: «Весенний лёд опасен для жизни!

Безопасность


Сакавіцкі лёд з’яўляецца вялікай рызыкай падчас вясенняга міжсезоння. Каб не здарылася бяды, трэба помніць некалькі запаведзяў. Па-першае, вясной, калі лёд змываецца да таўшчыні 7-10 см, выходзіць на вадаёмы забараняецца. Пераходзіць іх можна толькі ў месцах абсталяваных перапраў. А калі пера-праў няма, перш чым рухацца, трэба з дапамогай палкі пераканацца, наколькі тоўсты лёд. Калі пасля першых удараў лёд прабіваецца і на ім з’яўляецца вада, неабходна вяртацца. Правяраць таўшчыню лёду ўдарамі ног забараняецца.
Не трэба выходзіць на лёд у завіруху ці ноччу. Калі ж рухаецеся групай, трэба пераходзіць вадаём на адлегласці 5-6 метраў адзін ад аднаго, уважліва сачыць за тымі, хто ідзе наперадзе. На каньках катацца можна толькі на  абсталяваных катках. Рабіць каткі на вадаёмах можна  толькі на мелкаводдзі, на месцах, дзе няма хуткага цячэння і пры стараннай праверцы таўшчыні лёду (яна павінна быць 10-12 см). Масавыя катанні на каньках дазваляюцца пры таўшчыні лёду 25 см.
У выпадку лыжнага пераходу праз вадаём зніміце петлі палак з рук, паслабце замацаванні лыжаў, павешайце рукзак на адно плячо.
У час веснавой рыбалкі не трэба прабіваць шмат лунак. Кожны рыбак павінен мець з сабой вяроўку. Кал вы праваліліся пад лёд, трэба шырока раскінуць рукі і без рэзкіх рухаў пастарацца  выбрацца.
Пры аказанні дапамогі можна карыстацца лесвіцамі, вяроўкамі, дошкамі, іншымі падручнымі рэчамі і прыстасаваннямі. Калі выратавальнікаў некалькі, лепш за ўсё аказваць дапамогу, стаўшы ланцужком.
У. ВЯРЛОЎ, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.
Надрукавана ў №22 ад 16.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *