Едете на экскурсию? Напоминаем правила перевозки детей

Безопасность

З вопытным вадзіцелем і ўключанымі фарамі
Пацяплела. Многія школы зараз арганізоўваюць  экскурсіі і паездкі  ў розныя гарады Беларусі і за яе межы, падарожнічаюць, наведваюць групамі тэатры і музеі. Пры гэтым першачарговае значэнне мае пытанне захавання Правілаў дарожнага руху.
Як паказвае праверка, асобныя суб’екты не праводзяць перадрэйсавыя абследаванні, заняткі і інструктажы для вадзіцеляў, дапускаюць факты парушэння вадзіцелямі рэжыму працы і адпачынку. Другі раз атрымліваецца так, што вадзіцелі не маюць стажу, не прайшлі перападрыхтоўку і не маюць права допуску на перавозку дзяцей. А ў некаторых транспартных сродкаў выяўлены няспраўнасці, якія пагражаюць бяспецы дарожнага руху.
У адпаведнасці з патрабаваннямі правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў дзяржаўтаінспекцыяй вобласці будзе ўзмоцнены кантроль і нагляд за захаваннем вадзіцелямі аўтобусаў Правілаў дарожнага руху і патрабаванняў заканадаўства  па бяспечных перавозках пасажыраў.
Нагадваем вадзіцелям транспартных сродкаў, якія перавозяць дзяцей, што яны павінны не пазней як за трое сутак да паездкі прадаставіць у падраздзяленне ДАІ афіцыйнае ўведамленне аб плануемай перавозцы, дзе ўказваецца дата, маршрут руху, марка і нумар рэгістрацыі аўтобусаў, прозвішча вадзіцеляў, якія перавозяць дзяцей. Тэхнічны агляд тэхнікі праводзіцца не раней чым за сем дзён да паездкі на спецыяльнай тэхнічнай базе або ў першачарговым парадку на дыягнастычных станцыях.
Да аўтаперавозак аўтобусамі груп дзяцей дапускаюцца вадзіцелі, якія маюць не менш за тры гады непрарыўнага стажу работы на транспартных сродках катэгорыі “Д” і не прыцягваліся апошнія два гады да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху.
Для перавозак дзяцей на адлегласці больш за 450 кіламетраў выдзяляюцца па два вадзіцелі на аўтобус. Забараняецца допуск да паездкі тых вадзіцеляў, адпачынак якіх паміж зменамі быў менш як дванаццаць гадзін.
Хуткасць руху аўтобусаў, якія перавозяць дзяцей, не павінна перавышаць 70 км/гадз. Незалежна ад часу сутак на аўтобусах павінна быць уключана бліжняе святло фар або дзённыя хадавыя агні і ўстаноўлены апазнавальныя знакі “Перавозка дзяцей”.
За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца да Правілаў аўтамабільнай перавозкі пасажыраў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2008 года № 972.
Н. ГОЛУБ,старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №29 ад 10.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *